Сёлета спаўняецца 35 год з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку і болю. Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 235 жыхароў Ашмянскага раёна прайшлі дарогамі Афганістана, трое з іх – Сяргей Залатароў, Эдуард Кеда, Сяргей Клінцэвіч – не вярнуліся з той вайны. Традыцыйна ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў каля памятнага знака “Сынам зямлі ашмянскай” сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, духавенства, грамадскасці, моладзь,у тым лiку и навучэнцы групы ПО-11 нашага каледжа, каб ушанаваць памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў мітынгам-рэквіемам.