6 лютага ў бібліятэцы напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы пад назвай “Простыя словы” адбылася гульнёвая праграма. У займальным спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: “Рамонкі”, “Патрыёты”, “Сябры” і “Васількі”. Удзельнікі спаборніцтва павінны былі паказаць свае веды не толькі па мове, але і культуры беларускага народа. Таксама кожная каманда атрымала дамашняе заданне, дзе павінны былі падрыхтаваць інсцэніроўку адной з баек Кандрата Крапівы. У выніку настойлівай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае месца заняла каманда “Васількі”, другое – каманда “Сябры” і трэцяе – каманда “Патрыёты”. Кожная каманда ўзнагароджана салодкім прызам і сувенірнымі медалямі “Знаўца роднай мовы”.