31 студзеня ў бібліятэцы каледжа прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Слава кніжцы беларускай”. Перад прысутнічымі выступілі Суравежка Дзмітрый, Чупенкоў Аляксандр, Роман Паліна, Раманоўская Аляксандра, Зімніцкі Валянцін.Вучні расказалі пра стан нашай роднай мовы, паразважалі аб яе ўжыванні ў паўсядзённым жыцці, звярнулі ўвагу на тое, што трэба чытаць кнігі на роднай мове, каб захаваць сваю спадчыну. Вядучыя пазнаёмілі аўдыторыю з тымі кнігамі беларускіх аўтараў, якія выйшлі ў апошні час у беларускіх выдавецтвах, з мастакамі беларускага літаратурнага слова нашай Радзімы. Перад аўдыторыяй выступіў наш выхавальнік, а таксама паэт Ашмяншчыны Яўген Гаўрылавіч Куст. Ён прачытаў вершы свайго сачынення. Усе прысутнічыя вельмі былі зацікаўлены.