С 15.10.2025 по 30.11.2025 будет осуществляться набор по профессии «Техник-механик» в заочной форме получения образования тел. для справок 48730

Запомніце мяне, якая я ёсць

    4 лістапада 2023 года ў бібліятэцы каледжа прайшоў літаратурны час "Запомніце мяне, якая я ёсць", прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Напачатку мерапрыемства бібліятэкары: Буйко Валянціна Аркадзіеўна і Ярмаш Святлана Іванаўна пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Яўгеніі Янішчыц. Затым навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсе на лепшага чытача вершаў паэтэсы. Лепшымі чытачамі сталі: Шукеловіч Дамініка, Верамейчык Дзяніс і Адамковіч Максім.