С 15.10.2025 по 30.11.2025 будет осуществляться набор по профессии «Техник-механик» в заочной форме получения образования тел. для справок 48730

Спявай, гучы, натхняй, родная мова

    30 студзеня 2024 года ў бібліятэцы каледжа адбылася літаратурна-музычная гасцёўня "Спявай, гучы, натхняй, родная мова". Мова - гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. Такімі словамі пачалі сустрэчу вядучыя Суравежка Дзмітрый і Аляксандра Раманоўская. Затым яны пазнаёмілі прысутных з гістарычнымі этапамі станаўлення беларускай мовы і літаратуры. А Рацкевіч Аляксандра і Чупянкоў Аляксандр чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.