С 15.10.2025 по 30.11.2025 будет осуществляться набор по профессии «Техник-механик» в заочной форме получения образования тел. для справок 48730

Літаратурна-гістарычная гасцёўня “Жаночымі сцежкамі гісторыі, прымеркаваная да Дня маці"

    30 верасня 2025 года ў бібліятэцы каледжа прайшла літаратурна-гістарычная гасцёўня “Жаночымі сцежкамі гісторыі, прымеркаваная да Дня маці". На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны пакінулі сваімі справамі значны, непаўторны след на зямлі. Гэтыя жанчыны - правіцельніцы, палітыкі, ваяўніцы, дзеячы навукі і культуры, асветніцы, літаратары, мастачкі, актрысы і проста каханыя. Вядучыя мерапрыемства: Бяляева Паліна, Журомская Вікторыя, Севярын Цімафей і Размыслоўская Васіліса расказалі аб лёсе толькі некаторых слаўных дачок Беларусі, якія з’яўляюцца пуцяводнымі зоркамі для сенняшяга маладога пакалення.