І сёння з намі Колас і Купала

25 кастрычніка 2022 года ў бібліятэцы каледжа прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў пад назвай "І сёння з намі Колас і Купала", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння песняроў. У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы каледжа. Для ацэньвання ўдзельнікаў конкурсу было абрана журы. Усе ўдзельнікі выразна і эмацыянальна чыталі вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але конкурс ёсць конкурс. І таму яго пераможцамі сталі наступныя навучэнцы:
1 месца - Сотнікава Валерыя (Б-31);
2 месца - Суравежка Дзмітрый (52ТО);
3 месца падзялілі паміж сабой Даўлевіч Анастасія (Б-31) і Падляшчук Аляксандр (53ТО).
Усе удзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы, а прысутныя станоўчыя эмоцыі ад праслухоўвання вершаў.