2 лістапада ў бібліятэцы каледжа адбылося мерапрыемства “Каб не забрудзіць ні душу,ні вусны”. Мэтай гэтага мерапрыемства было абудзіць негатыўнае стаўленне да брыдкаслоўя, звярнуць увагу на мастацкую літаратуру як на сродак узбагачэння слоўнікавага запасу і культуру чалавечых зносін. Навучэнцы Палетаева Дар’я, Казлоўскі Ілья, Нагель Яна, Трусевіч Віталь, Яскевіч Діяна самастойна падрыхтавалі ўласныя аргументы супраць брыдкаслоўя.