21 лютага па ініцыятыве ЮНЭСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашым каледжы ў межах тыдня роднай мовы былі арганізаваны і праведзены:
- конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, уласных твораў. Пераможцамі сталі Карасёў Максім 52то група, Ходыш Вераніка 12-Б група, Амбражэвіч Аляксандра 10пр група і Выменец Уладзіслаў 53то група, які чытаў уласныя вершы на роднай мове;
- конкурс творчых пісьмовых работ «Пра мір і Радзіму на матчынай мове»;
- конкурс сачыненняў – эсэ «Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!» Лепшымі былі работы групы Б-12 Адашкевіч Дар’і, Шляпяціс Дар’і, Зарэцкай Марты, Пашкевіч Дар’і, Ермаловіч Валерыі.
- конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Адзначаны работы Камінскай Вікторыі 10пр група, Мацкевіч Караліны і Мацкевіч Віялеты Б-11 групы, Жызнеўскай Ксеніі Б-12 група.
Цікава і пазнавальна быў праведзены вусны часопіс «Чароўныя напевы роднай мовы», які падрыхтавалі навучэнцы групы Б-12.
Усе мерапрыемствы праводзіліся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміраванне пачуцця патрыятызму, павагі да роднай мовы.