Сябруй з роднай мовай

3 cакавіка ў бібліятэцы прайшла літаратурна-пазнавальная гульня  пад назвай “Сябруй з роднай мовай”. У займальным спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: “Рамонкі”, “Знічкі”, “Пралескі” і “Чарадзеі”. Удзельнікі спаборніцтва павінны былі паказаць свае веды па беларускай мове , але і ведаць творы беларускіх пісьменнікаў.  У выніку  настойлівай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла каманда “Знічкі”, другое – “Пралескі” і трэцяе –  “Рамонкі”. Кожная каманда ўзнагароджана салодкім прызам.