Мая Радзіма - Беларусь

30 красавіка ў бібліятэцы каледжа прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня пад назвай "Мая Радзіма - Беларусь". Мэтай мерапрыемства было пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. У займальным спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: "Рамонкі", "Буслікі", "Лянок" і "Васілінкі". Удзельнікі мерапрыемства паказалі, што добра ведаюць сваю Радзіму. У выніку настойлівай барацьбы, з розніцай у  тры балы, перамогу атрымала каманда "Лянок". Другое месца атрымала каманда "Рамонкі" і трэцяе каманда "Буслікі".