Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа праз яго – вось што яднае выкладчыкаў і навучэнцаў установы адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым каледжы 21.02.2020г быў праведзены цэлы шэраг мерапрыемстваў:
- У бібліятэцы дзейнічала кніжна-ілюстрацыйныя выстава“Чалавек вялікай душы і таленту”, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.
- У фае каледжа аформлена фотазона “Беларуская мова – крыніца ўсёй прыгажосці”.
- На працягу дня ў вестыбюлі дэманстраваліся песні, мультыплікацыйныя фільмы, казкі на роднай мове.
- Цікава і займальна прайшла акцыя “Кошык беларускіх прысмакаў” (выказванні пра родную мову вядомых мовазнаўцаў, паэтаў і пісьменнікаў). Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі навучэнцы вучэбных груп ПЗ-11, 20буд., 5пр.
- У межах правядзення Міжнароднага дня роднай мовы адбыўся традыцыйны інтэрактыўны перапынак “Гавары са мной па-беларуску”.
- Навучэнцы першага курса прынялі ўдзел у напісанні дыктанта “Родная мова”. Добрыя веды паказалі Аляшкевіч Іван (ПЗ-11), Яфрэменка Карына (ПЗ-11), Савіцкая Марта (Б-11), Кардзель Артур (47тз), Макей Дзмітрый (46тз).
- Садзейнічала абуджэнню цікавасці да беларускай мовы і літаратуры віктарына “Святло роднай мовы”, праведзеная педагогам-арганізатарам Яўгеная Зянонавічам Астрамовічам. Пераможцы адзначаны дыпломамі і салодкімі прызамі.
Усе мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў навучэнцаў павагi і любові да роднага слова, развіццё цікавасці да беларускай гісторыі, традыцый, культуры.
Безумоўна, мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.