16 снежня ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына пад назвай “Вечна юны, як наша зямля” прысвечаная дню нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. 129 год таму нарадзіўся чалавек, аб жыцці і творчасці якога нам паведалі навучэнцы груп Б-31 і 6Пр: Худалеева Інэсса і Новік Зарына. Розныя жыццёвыя цяжкасці (смерць маці ў дзяцінстве, цяжкая хвароба) не сталі перашкодай у станаўленні беларускага паэта, публіцыста, літаратураведа, перакладчыка, стваральніка беларускай літаратурнай мовы. Вядучыя пазнаёмілі з творамі паэта. Таксама мы паслухалі вершы паэта у выкананні навучэнцаў груп 15э і 20стр: Круглякоўскага Паўла і Кандратовіча Сяргея. Дзякуючы такому мерапрыемству, імя паэта зноў на слыху, і нашы сэрцы напоўнены гонарам за Беларусь, якая багата вядомымі асветнікамі, дзякуючы каторым у нас ёсць родная мова і гісторыя.